border=0

Околополитический околожурналистский альманах   
о жизни Республики Беларусь глазами ее граждан   

домой

новости

статьи

дискуссия

форум

спроси у

чат

border=0

контакт:
Драник А

наша кнопка
Драники. Код кнопки

статистика:
TopList

  Новости

  Леппер и Гертых в правительстве

5/5/2006; 2:02:41 PM »»

  Створено Політичний Блок Ющенка "Наша Україна"

27/11/2005; 8:58:03 AM »»

  Распределение мест в польском Сейме

28/9/2005; 9:05:59 AM »»

  Предварительные итоги парламентских выборов в Польше

26/9/2005; 3:37:55 AM »»

  Статьи

  Нацыя пасьпяховых людзей

24/4/2003; 2:38:05 PM »»

  Метаморфозы национализма

28/11/2002; 5:58:23 PM »»

  Горячая Точка

24/11/2002; 4:26:03 PM »»

  Молдова

27/6/2002; 8:15:56 PM »»

  Реклама


Спроси у... Кандидата в Президенты

    Спроси У:

    Владимир Гончарик

    Семен Домаш

    Павел Козловский

    Михаил Маринич

    Архив

    Александр Федута

    Винцук Вечерко

    Ирина Халип

    Сергей Дубовец

    Николай Халезин

    Сергей Наумчик

    В этот раз у нас в гостях
    Вiнцук Вячорка.
    Нарадзiўся ў 1961 г. ў Берасьцi, закончыў фiлфак БДУ i асьпiрантуру Інстытуту мовазнаўства Акадэмii навук. Працаваў у Менскiм дзяржаўным пэдагагiчным унiвэрсытэце, у часапiсе "Спадчына", намесьнiкам галоўнага рэдактара якога працуе цяпер. Сузаснавальнiк Беларускага гуманiтарнага лiцэю. Аўтар публiкацыяў з мовазнаўства, гiсторыi, палiталёгii, у тым лiку манаграфiчных i энцыкляпэдычных.
    У 1979 г. заснаваў "Беларускую майстроўню" - першую "нефармальную" маладзЁвую арганiзацыю. "Майстроўня" была легальным прыкрыцьцЁм падпольнае нацыянальна-вызвольнае групы, якая ладзiла акцыi, выдавала лiтаратуру, завязвала мiжнародныя кантакты. Працягам "Майстроўнi" стала згуртаваньне "Талака", якое разьвiлася ў 1987 годзе ў першую агульнанацыянальную структуру - "Канфэдэрацыю беларускiх суполак" - з больш як паўсотняй арганiзацыяў па ўсЁй Беларусi. У 1988 годзе "Канфэдэрацыя" стала арганiзацыйнай асновай БНФ, а В.Вячорка - адным з заснавальнiкаў Фронту. Аўтар, суаўтар цi рэдактар бальшынi фронтаўскiх дакумэнтаў i некаторых законапраектаў Апазыцыi БНФ. З 1994 г. - намесьнiк старшынi БНФ "Адраджэньне" i партыi БНФ, на 6-м зьезьдзе руху i на 4-м зьезьдзе партыi 30-31 кастрычнiка сЁлета абраны на старшыню Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" i Партыi БНФ.
    Старшыня рады грамадзкай арганiзацыi "Цэнтар Супольнасьць", сябра Рады Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны. Захапленьнi - мовы (валодае дзясяткам моваў), джаз i этнiчная музыка.
    Жонка Арына з адукацыi матэматык, гiсторык навукi, вядзе дзiцячы "Рыцарскi клюб". У сям'i Вячоркаў трое дзяцей. Жывуць у Менску, у мiкрараёне Зялёны Луг.

    [Andrej]
    NADEIUS,CHTO U WAS (LIL KOGO-NIBUD'' ESCHE)
    ----POLUCHITSIA WYTASCHIT NASHU STRANU
    K SOLNCU
    ZHELAIU UDACHI

    Treba ciahnuc razam!

    [Uladzimir Katkouski]
    [http://members.xoom.com/litvania/]
    Kali budzie vydzdziena NOVAJA hramatyka pa TARASKIVICY?
    Ci jana wzo hatovaja? Jakim nakladam? Na jakija srodki?
    Jak budzie raspawsiudzvacca?

    Hramatyki NIAMA. Josc PRAVAPIS. Vyjdzie u lutym nakladam kala 500.
                Rassylacca budzie najpiers u bielaruskamounyja mas-medyja, akademicnyja asiarodki, bielaruskija niauradavyja arhanizacyi.

    [viktar]
    Yak na Vash poglyad skladsecca shlyah Belarusi u 2000 godze? Ci budze Belarus nezaleznai ? Prashu prabachits za nedakladny shrift,bo pishy z Kanady. Ci mozna paznei zvyazatsa z Vami praz E-mail. Dziakuyu za uvagu.

    Tak, Bielarus zastaniecca niezaleznaju krainaju. Heta budzie vynikam nasaje palitycnaje baracby u Bielarusi, miznarodnaje kampanii cisku na Maskvu i na Lukasenku (darecy, i Vasaja dapamoha tut spatrebicca: Kanada zbirajecca pilniej uhladacca u Bielarus jak centralnaeurapiejskuju krainu, pra sto sviedcyc pieranos kanadzkaha pradstaunictva na Bielarus z Maskvy u Varsavu), razdraju u samoj Rasiei.
                Tak, pazniej zviazamsia praz email.

    [Valiera]
    Ci majecie namier abaranic dysiertacyju pa jakoj-kolvieg temie z movaznaustva? Viedaju, sto raniej takija dumki u vas byli. Razumieju, sto zaraz heta zrabic skladana, ale moza uzo usio hatova. Palityka casta pounaja brudam dy sprava josc khutka-zykhodziacaja, a u kulury ci navucy mozna zrabic niesta nadouha. Nacyji pamiatajuc tolki kiraunikou paustanniau, peravazna - paspiakhovykh, a zyvuc - vysyniami kultury dy navuki.

    Och-och-och... Byu by cas - napisau by dysertacyju z historyi varyjantau bielaruskaje litaraturnaje movy. Ale ja nie curajusia navukovaje pracy, tolki abiraju bols praktycna patrebnyja spravy, cym zdabyccio «lycak» PhD :). Tak, napisau pry dapamozie kalehau tekst Pravapisu.

    [Valiera]
    Vinsuju BNF z tym, sto narescie da kiraunictva pryjsli ludzi talenavityja, dasviedcanyja dy pracavityja u palitycy, bo palityka patrabuje smat carnavoj pracy. Licu zviazku sp.sp. Viacorka-Bialacki-Siucyk-Ivaskievic samaj dziejazdolnaj. Majo urazannie takoje, sto hetyja ludzi bols liubiac Belarus u siabie, cym siabie na Belarusi.
    I pytannie. Udakladnicia, kali laska, jaki status zaras u sp. Barsceuskaha, a taksama - jakija adnosiny zaras u BNF sa sp.sp. Khadykaj, Astasynskim, Husakam. Ja nie bacyu u Internecie hetykh prozviscau, a insykh krynic infarmacyi zaras nie maju. Spadziajusia, sto jany zastalisia u BNF, bo heta ludzi plonu.

    Dziakuj. Lavon Barsceuski -- daradnik starsyni BNF h.zn. moj daradnik) i nam. starsyni kamisii hramadzkich suviaziau (=Public Relations) Sojmu.
                Praf.Jury Chadyka - namiesnik starsyni BNF i Partyi BNF, Stanislau Husak - siabra Palitycnaha kamitetu Partyi BNF, Valancin Astasynski - siabra BNF i Partyi BNF, pakul robic doktarskuju i casova nie aktyuny u palitycy, ale my u vydatnych adnosinach i cakajem jahonaha viartannia u cynnuju dziejnasc.

    [Raman Kardonski]
    Prabachcie zabyusia spytacca jak mozhna padpisacca na Naviny BNF? Mianie cikavic'' praktychnaje pytan''nie, kali ja pierashliu chek z USA ci budzia mahchymas''c'' jaho u Bielarusi akeshyc''? Prabachcie za drabiazu alie na hetaje pytan''nie nixto mnie nia mozha adkazac''.

    Ci nie prasciej slac mailam text version? Ale kali chocacie miec asobniki - paviedamcie pastovy adras, budziem vysylac. Prosta tak.

    [Raman Kardonski]
    Sp. Viachorka jakija Vashyja pliany kali anneksija Bielarusi Rasiejaj stanie sapraudnas''ciu?

    Maje i frontauskija plany - jak NIE DAPUSCIC aneksii. I hetyja plany realnyja.

    [Стжалкоускi]
    Па-першае - дзякую [ Sergius ] [URL: http://goldentimes.by за больш разгорнутае пытанне, на якрое Вы мне не захацелi адказаць (паверце на слова (i на IP, калi Вы яго можаце бачыць :)) - Сергiус - гэта не я). У дадатак да нашых пытанняу без адказу хачу яшчэ спытаць - як гэта палiтычная партыя задавальняецца дасягнутым рэйтынгам у 3-5% i не хоча гэтага зауважаць.
    I яшчэ - чаму я не чуу нiводнага разу аб якiх-небудзь сумесных справах БНФ з ТБМ?

    1) Выбачайце, але, здаецца, я не прапускаў непаўтараных пытаньняў.
    2) Нізкім рэйтынгам мы не задаволеныя. Таму й пайшлі на зьмены ў Фронце.
    3) Мноства ТБМаўцаў ёсьць БНФаўцы. І наадварот. Я сам - сябра Рады й некалькіх камісіяў ТБМ. Практычна ўсе ТБМаўскія кампаніі Фронт падтрымлівае ўсім сваім патэнцыялам. Сотні мясцовых ініцыятываў - таксама супольныя. Прыкладам, асьветніцкія сустрэчы ў школах і тэхнікумах Кастрычніцкага раёну ў Менску.

    [Andreiy]
    Добрый день?
    Наша ''оппозиция'' всё время говорит о глупом и т.д. народе.
    Я пока не вхожу не в какие партии, хотя принимаю активное участие в массовых акциях и кое-что сам предпринимаю. Но я не претендую не на что. Я хочу жить в независимой Беларуси,
    иметь возможность зарабатывать себе своим умом и руками, а не по тарифу государства, верить в Завтра.
    А вы то что сделали, что бы доказать своё право быть лидерами народа?
    Вы говорите, народ окутал страх!
    Бред!!!
    Мы не верим в Вас!
    Возьмем первый провал - перевыборы Верховного Совета,
    второй - выборы Президента,
    третий - порожение в ''войне'' ''белых пятен
    четвёртое - референдум 1995 года,
    пятое - референдум 1996 года
    заключение 3!!! союзных договоров и т.д. и т.п.
    Я уже не говорю о тех ребятах, которые сердцем болят за Беларусь, а некторые ''опозиционеры'' используют их для личных заработков (через гранты).
    Я сделаю всё что могу, но ради Победы, а не ради очередного шоу. Надо срочно менять подходы! И если проиграем Весну-2000
    всё! У меня есть несколько идей. Может я не прав, но рассмотрите их. Мой e-mail у Вас есть.
    И главное надо объединиться всем,сначало Вам - ''лидерам'',
    потом народу.
    Я Вас не обидел? Будут Победы?

    Дзякуй за шчыры й балючы ліст. Мне таксама абрыдзела паражэнцкая гістарыяграфія апазыцыі. Хоць я памятаю перамогі: яны былі тады, калі Фронт выходзіў да людзей са зразумелымі прапановамі, і тады, калі ўдавалася аб’яднацца.
                Мае сябры і я ніколі не пісалі пра наш народ - «дурны». Народ такі, які ёсьць, але народ - гэта і кожны з нас. Таму я спадзяюся, што 2000 год будзе паваротны. Сасьпела (ці сасьпявае) крытычная маса людзей, гатовых бараніць сваю свабоду й свабоду свае краіны.

    [Вінцэсь]
    Ці магчыма на Беларусі, на Вашу думку, узброенная барацьба супраць расейскіх акупантаў.

    Паводле розных сацыялягічных службаў, немалы адсотак беларусаў (5-7%) гатовы да ўсіх формаў змаганьня супраць акупацыі. Значыць, магчымая.

    [Sergius]
    [http://goldentimes.by]
    Спадар Вечорка!
    Лично я никогда не любил фронт. Не за политические взгляды, а за ту колхозно-сермяжную эстетику, которую проповедуют носители национальной идеи, объединенные в БНФ. У вас нет стильных людей. И нет стиля у самой структуры. Все какое-то занюхано-нафталинное, как пиджак Зенона. Когда у вас появятся современные люди? Когда вы станете ЕВРОПЕЙЦАМИ?
    Как увижу ваших бабушек, поющих на митингах и пикетах, так плакать хочется.
    Поучитесь у европейских партий, как создавать имидж современных привлекательных структур. А-то так и будете в пожизненном меньшинстве. И не надо кивать на то, что вам не дают пропагандировать и агитировать -- другие же могут. Примеров мало, но они есть -- Лебедько, Щукин, Грязнова, Гончар (не знаю, корректно ли его упоминать), Хартия 97, местами Статкевич.

    Фронт не рубель, каб яго любілі ўсе. Але ўсё ж: ці рок-канцэрты й бардаўскія фэсты Фронту Вы прынцыпова абміналі? І не траплялі на бліскучыя, інтэлектуальна насычаныя літаратурна-філязофскія дыскусіі Арлова й Барадуліна? А скажэце, у якой яшчэ партыі гэтулькі лідэраў размаўляе на гэтулькіх эўрапейскіх мовах? А якая яшчэ партыя можа пахваліцца тым, што ейная сядзіба поўная найрознымі людзьмі зранку да вечара ў будзень і сьвята?
                Зрэшты, стварэньне прывабнага вобразу -- рэч сур’ёзная й вымагае прафэсіяналізму. Для прыхільнікаў скажу: працуем.
                
                P.S. А сьпеўныя фронтаўскія бабулькі мне значна больш даспадобы, чым крыклівыя лукашэнкаўскія.

    [ Sapega ]
    [http://VKL.com]
    Господин Вечорка!
    Вы написали, что 25 марта выйдете на ''Марш Свободы-2''. Я позвонил в ОГП, БСДП, Хартию-97, и там мне ответили, что про эту дату ничего не знают. Из этого я делаю вывод, что решение приняли вы лично, господин ''Позняк''. Или нет?
    Если это решение единоличное, то какого хрена вы дурите людям голову про какую-то ''объединенную оппозицию'' и ''новую волну''? Ценность ''МС'' только (!) в том, что объединились самые разные люди под общими лозунгами. А если на ''МС-2'' пойдет только фронт, то вас там опять будет 3-5 тыс человек.
    Не делаете вы выводов, спадар Вечорка! Не хотите вы видеть меня на очередном ''Марше Свободы''! А я хочу туда пойти... Только вместе со всеми.

    Спадзяюся, што Вы ператэлефануеце, і Вам пацьвердзяць, што выходзім мы ўсе разам. Рашэньне пра сакавік -калектыўнае. А злосьці ня трэба. Урэшце, ці толькі мне асабіста трэба нешта мяняць у гэтай краіне? А Вам хіба не?

    [Юрий Кравцов]
    Как Вы относитесь к В. Гончару.

    Па-першае, дай Божа, каб ён быў жывы, і дай Божа ягоным родным і блізкім ператрываць невядомасьць. Па-другое, думаю, што ён спрабаваў стаць ініцыятыўным палітыкам, выходзіў зь сьмелымі ініцыятывамі, бо толькі так можна перамагчы Лукашэнку: нельга быць у хвасьце. Але, па-трэцяе, не цураўся авантурных учынкаў і заяваў, прыкладам, у веснавых выбарах, не перабіраў у саюзах і недаацэньваў масавую працу - на карысьць інтрыг. Гэта нэўтралізавала тое станоўчае, што Ганчар спрабаваў рабіць.

    [Янук Латушка]
    Ваш камэнтар з нагоды ''шэйманаўскага перавароту''

    У межах лукашэнкаўскае клікі, як і належыць (Мюлер-Шэленбэрг-Борман...), змагаецца некалькі груповак. Дакуль яны міжсобку ўраўнаважаныя, датуль рэжым (=дыктатар) стабільны. Парадаксальна, але разглядаю ўмацаваньне «антыціцянкоўцаў» як сьведчаньне пэрспэктыўнага аслабленьня рэжыму. А Ціцянкова шкада: такі калярытны вобраз для беларускіх «Лялек» страчаны :)

    [Янук Латушка]
    ''Ратавалі-ратавалі палякі вугальную галіну -прыярытэтную - ды марна. А функцыя дзяржавы ў эканоміцы, у тым ліку дзеля абароны нечага, - не ўмяшаньне, а рэгуляваньне.''

    Вугальная галіна не з''яўляецца прыярытэтнай для Польшчы.
    Вам гэта любы эканаміст скажа. Потым, рэгуляваньне = умяшаньне.

    ''NATO - структура з спраўджанымі нутранымі дэмакратычнымі мэханізмамі.''
    Я зразумеў Вашую пазыцыю . Далей працягваць дыскусыю _тут_ здаецца не мае сэнсу. Занадта шырокае гэта пытаньне. А камплектаваць войска для наземнай апэрацыі плянавалася з польскіх салдатаў - краіны, што апошняй увайшла ў Альянс. Падумайце над гэтым.


    ''дзе зь ёю можна азнаёміцца?'' - ''Варвашэні, 8.''
    а можна вылажыць электроны варыянт? Хаця б тут, на Драніках?
    Я думаю што дзеля гэтага Вам трэба страціць каля 10 хвілін Вашага часу

    ''Маеце на ўвазе дэсаветызацыю правапісу? На працягу 10 гадоў. Таму - ніякіх дадатковых сродкаў.''
    Спадар Вячорка, На мой погляд, Вы найбольш здольны ў параўнаньні з усімі астатнямі лідэрамі БНФ. Але тое што Вы сказалі зараз - лухта нейкая. Хачу верыць, што Вы адказалі гэтак проста таму, што не думалі над гэтым пытаньнем.

    Яшчэ раз выбачайце за маўчаньне: гэтым разам меў праблемы з сэрвэрам.
                
                1. Па-першае, здабыча вугалю, гэтаксама як суднабудаваньне, з усім памятных прычынаў мае асаблівае
                значэньне для сацыяльнае стабільнасьці ў Польшчы. Па-другое, вугаль - гэта цэлы Шлёнск.
                
                2. Калі прыняць гэтую тэрміналёгію (што магчыма), дык умяшаньне - гэта крайняя форма рэгуляваньня. Умяшаньне - гэта дэкрэт №40 і забарона на пасярэдніцтва. А рэгуляваньне - гэта падаткі, валютныя інтэрвэнцыі etc.
                3. Не будуйма левых ілюзіяў a la 1968 - пра трэці геапалітычны шлях. Яго няма.
                4. Дзякуй за культуру мовы акурат у пытаньні пра мову. Пэўна, Вы не цікавіліся, колькі, прыкладам, каштавала ажыцьцяўленьне Закону аб мовах. Падручнікі выдаюцца штогод, а шыльды мяняюцца што пяць год у кожным разе.
                Маральны кошт - супраціў прыхільнікаў савецкага варыянту - ня ўлічваю.

    [Ira Kurapatkina]
    Na vashuju dumku, jakoj pavinna byc'' pazycyja i palityka zahodnih krainau ( i US u pryvatnasci) u vypadku padpisan''nia damovy pra Belaruska-Rasejski zviaz.

    Jakraz vysvietlic hetuju pazycyju dy pa mahcymasci pauplyvac na jaje bylo majoj metaj u Vasynhtonie (=Washington, DC). Najvazniejsy dy prymalny dla zachodnich krainau miznarodna-prauny kontrarhument ielegitymnasc strukturau vykanaucaj (Lukasenka) i zakanadaucaj («palatka») ulady Bielarusi, jakija padpisvajuc i ratyfikujuc damovu.
                Ulasna, u Dziarzaunym departamencie ja pacuu, sto kali b navat dajslo da inkarparacyi, dyk jana nie byla b pryznanaja hetaksama, jak inkarparacyja baltyjskich krainau u 1940 hodzie. Adzin z najbols autarytetnych amerykanskich intelektualau i palitycnych daradnikau -Zbigniew Brzezinski - niecakana navat dla mianie calkam pahadziusia sa mnoj u paraunanni Cacenii i Bielarusi: taja z imperskaja rasiejskaja palityka, tolki roznymi srodkami. Zachad vielmi usturbavany vajskovym sajuzam z Rasiejaj.
                Vielmi istotna, kab hety padychod da Rasiei - biez iluzijau nakont jaje chutkaje demakratycnaje perspektyvy - zapanavau siarod usich amerykanskich i eurapiejskich palitykau. Tady i nam budzie znacna lahcej.
                A kali kazac pra unutrybielaruskuju sytuacyju, Zachad abiacaje cisnuc na rezym dziela demakratycnych vybarau, u jakich, spadziajusia, pieramohuc niezalezniki.

    [tamara]
    Hi, Mr. Vyachorka! My congratulations and best wishes!
    Do you know Vasil Bykov''s reaction on the situation in BNF? I feel really sorry for him. Thank you.

    Thank you very much indeed.What about Vasil Bykau, he is firmly for united BNF with unchanged name, program, and the constitution. Temporarily, he has suspended his membership in all ruling bodies of the BNF (but he was elected to the Sojm).

    [Uladzimir Katkouski]
    [http://www.aubg.bg/cj/~vlk960/litvania/]

    Pytanniaw nia maju (jakija byli, dyk pra heta wzo spytalisia papiarednija wdzielniki), paprostu zyczu Panu pospiechaw u hramadzka-palitycznaj dy navukovaj dziejnasci. Maju vialikuju vieru w vaszy zdolnasci ji patencyjal.

     

    [Сяргей Навумчык]
    Вінцук, вымушаны ўдакладніць твой адказ датычна эканамічнай праграмы БНФ. Ужо ўвосень 1990 года Апазыцыяй БНФ і экспэртамі Фрона Вярхоўным Савеце была распрацаваная канцэпцыя пераходу тады яшчэ БССР да рынку; за два гады яна была ўдасканаленая і надрукваная ў 1992 годзе ў ''Народнай газэце'' (тры паласы тэксту). У 1994 годзе ўжо больш дэталёва прапрацаваны варыянт склаў падмурак эканамічнай праграмы кандыдата ў прэзыдэнты ад БНФ Зянона Пазьняка. Але, што больш істотна -- пад гэтую канцэпцыю з 1990 па 1995 год падрыхтваны шэраг законапраектаў, якія прайшлі экспэртны аналіз і якія можна запускаць у дзеяньне хоць сёньня (хіба крыху падкарэктаваўшы з улікам пагаршэньня сітуацыі). Парадокс у тым, што нічога падобнага не маюць некаторыя паважаныя партыі, якія заяўляюць, што ''вначале экономика, а уж потом - белорусский язык''.

    Дзякуй. Прашу прабачэньня ў сяброў, што задавалі пытаньні ў прамежку з 5 па 10 сьнежня: я быў у Вашынгтоне зь вельмі насычанай праграмай і нават ня меў часу на Інтэрнэт.

    [Andrej]
    Szanowny Panie Wiaczorka,
    szczyra winszyju Was z wybranniem, a gramadztwa - z tym, szto u nacyjanalnaga ruchu zjawiusia prystojny lider.
    Zyczu pospiechau u pracy i baraćbie.
    Czym nowy Front adrozniwajecca ad staraga (u idealogii i strategii)? Jak by Wy akreslili asnounyja razychodżanni z Kanserwatyuna-Chryscijanskaj Partyjej?

    Dziakuju. Tolki u nacyjanalnym ruchu zjaviusia nia lider, ale kamanda adnadumcau. Front abnaviusia tym, sto admoviusia ad sektanctva j nierealistycnych palitycnych prajektau, pierastau bajacca kaalicyjau, kali jany na karysc spravie. Idealagicna z my zastajemsia viernyja nasaj prahramie 1995 hodu.

    [alex]
    nacii rozhdajutsja i umirajut.Po Gumilevu vremja zhizni nacii 1500 let.belarus pomerla...zhalko!
    pasionarnosti belarusov nulevaja,net voli k zhizni. I ona ustupit mesto bolee passionarnim nazijam-ochevidno Rossii.
    Choto vi na eto skazhite? No tolko bez lozungov!Ja tozhe patriot belarusi-mertvogo naroda!

    Мёртвыя народы не ствараюць такіх шэдэўраў, як «Народны альбом», і не выяўляюць такой фантастычнай волі да жыцьця і ўменьня выжываць, як беларусы пад Расеяй, пад камунай ці пад Лукашэнкам.

    [andrej]
    POCHEMU BY BNF ''u NIE RABOTAT WMESTE?
    NIE SOZDAT'' LI EDINYJ BNF,S ODNIM LIDEROM!
    NAPRIMER-S WAMI,ILI S KEM NIBUD'' ESCHE?
    SPASIBO

    Мы працуем з шараговымі сябрамі КХП. А лідэраў хай кожны сабе выбірае сам. Дэмакратыя.

    [Янук Латушка]
    [http://bma.home.by]

    Ці лічыце Вы мэтазгодным пасьля прыходу да ўлады гм.. т.м. ''нашых'' :) скасаваньне наркомаўскага правапісу і ўведзеньне новых правілаў бел.мовы? Калі так, то калі і колькі гэта будзе рабіцца, якім чынам будзе праходзіць гэткая рэформа і колькі яна будзе вымагаць сродкаў?

    Маеце на ўвазе дэсаветызацыю правапісу? На працягу 10 гадоў. Таму - ніякіх дадатковых сродкаў.

    [Янук Латушка]
    [http://bma.home.by]

    ВВ: ''1. Праграма з пакетам законапраектаў была распрацаваная яшчэ ў 1995 годзе.''
    Паўтару сваё пытаньне - якім чынам зь ёю можна азнаёміцца?

    ВВ: ''Наеліся мы гэтага ўмяшальніцтва! Выняткі могуць быць толькі для натуральных манаполіяў.''
    Што вы разумееце пад ''натуральнымі манаполіямі''? На маю думку, у сувязі з надыходам эпохі глябалізму, дзяржава проста абавязана ўмешвацца ў прэарытэтныя галіны айчыннай эканомікі. Бо іначай яны проста загінуць, ня змогуць канкурыраваць на сусьветным рынку з транссусьветнымі карпарацыямі.


    ВВ:''НАТО не падобнае да Варшаўскае ці Ташкенцкае дамовы таму, што там няма суцэльнага дамінаваньня аднога полюсу.''
    Вы што, сур''ёзна верыце ў шматполюснасьць НАТО? На маю думку апошнія падзеі ў Эўропе даказалі адваротнае.

    ВВ:''Урэшце, якраз натаўскія апэрацыі давалі плён у Эўропе, а не АБСЭўскія ці ААНаўскія.'' Па ААНаўскім (вышэйшыя міжнародная) законам НАТО ўвогуле не маў права ўмешвацца ў ваеннай форме ў канфлікт, без санкцыяў на то ААН. Што яшчэ раз даказвае аднаполюснасьць.

    ''Што да нас, дык паступова ўвойдзем усюды: перш у палітычныя, потым у эканамічныя, а ўрэшце і ў вайсковыя эўраатлянтычныя структуры.''
    гм. Вы ведаеце, грамадзянамі якой краіны НАТО плянавалася камплектаваць войска, ва ўмовах правядзеньня наземанай апэрацыі ў Югаславіі?

    > Паўтару сваё пытаньне - якім чынам зь ёю можна азнаёміцца?
    Варвашэні, 8.

    > Бо іначай яны проста загінуць, ня змогуць канкурыраваць на сусьветным рынку з транссусьветнымі карпарацыямі.

    Ратавалі-ратавалі палякі вугальную галіну -прыярытэтную - ды марна. А функцыя дзяржавы ў эканоміцы, у тым ліку дзеля абароны нечага, - не ўмяшаньне, а рэгуляваньне.

    > Што яшчэ раз даказвае аднаполюснасьць.

    NATO - структура з спраўджанымі нутранымі дэмакратычнымі мэханізмамі. І чым болей там будзе, прыкладам, цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, тым больш грунтоўна будуць улічвацца іхныя рэгіянальныя інтарэсы. А казка пра «шматполюсны сьвет» (ня NATO) -гэта найлепшае прапагандовае прыкрыцьцё для адроджаных імпэрскіх рэфлексаў Расеі. Нездарма ў NATO наймацней імкнуцца тыя, хто наймацней усьведамляе з уласнага досьведу расейскую пагрозу.

    [Стжалкоускi]
    цi узнiкала у Вас думка аб перамене:
    а) назвы БНФ
    б) iмiджу БНФ
    у народа у асноунай масе усё ж, згадзiцеся, не вельмi пазiтыуныя асацыяцыi з Беларускiм Народным Фронтам. цi не?

    шчыра жадаю поспехау i свабоды Беларусi !

     

    [ ]
    Паважаны спадар, цытую Ваш адказ:
    Трэба адмовіцца ад тактыкі адказаў на акцыі рэжыму, пара прымушаць рэжым адказваць на нашыя акцыі. Тады мы будзем успрымацца як альтэрнатыва рэжыму, а не як ягонае рэха.

    Вопрос: Почему тогда отменили акцию на день ожидавшегося подписания как только узнали о болезни БНЕ? Не упустили возможность и готовность масс? Не погасили ли нечто большее чем искру?
    Еще вопрос, пожалуйста:
    Существует ли какая-либо скажем Памятка по личной безопасности для участников уличных акций - как вести себя в составе группы, как защищаться от нападений в составе группы и в одиночку, права в случае захвата?
    Шчыра дзякую.

    1. Таму што ўсё яшчэ спатрэбіцца, і больш, чым цяпер.
    2. Пісьмовыя дапаможнікі ёсьць, але яны больш праўнага зьместу. А тое, пра што Вы пытаецеся, - тлумачыцца вусна.

    [Igor]
    Mr. Vyachorka,
    Do you think BNF is able to organize a national strike in Belarus?
    Respectfully,

    Yes, we are able, but in close cooperation with other political forces, trade unions, and NGOs, and with support of free media. There was a moment in the newest Belarus history when it was BNF who helped workers to express their demands politically (1991).

    [INKOGNITO]
    ESLI K V LASTI PRIDET BNF VSERAVNO BUDUT U VAS PROTIVNIKI. NAROD PODYMETSYA PROTIV VAS TOGDA YA VAM NE POZAVIDUU.NAROD VAS RASTERZAET.VED DURAKU PONYATNO CHTO VI ZAMISLILI.LICHNO VSTANU PROTIV VAS NA BARIKADY.YA VAM USGHE DOVERYALSYA.

    І сапраўды ж, замысьлілі!

    [ ]
    Вiнцук? Цi разумееш ты што ты нарабiу?

    Мо нехта і нарабіў, а я зь сябрамі - зрабіў. І нясу адказнасьць за кожны свой учынак.

    [Янук Латушка (БМА Group)]
    [http://bma.home.by]

    1) Ці існуе ў БНФ выпрацаваная, дзеяздольная эканамічная праграма? Калі так, то дзе зь ёю можна азнаёміцца?
    2) Вашае асабістае станаўленьне да пытаньня ўмяшацельства дзяржавы ў эканоміку?
    3) Вашае станаўленьне да пытаньня па ўваходу Беларусі ў Паўночна-Антлянтычны блёк? Улічваючы поўнае верхаводзтва ў ім Злучаных Штатаў, ці ня будзе гэта проста крокам з адной турмы ў другую?
    4)Напасьлед, цікава было б даведацца пра вашыя музычныя ўпадабаньні і што зь беларускіх аўтараў вы чыталі апошнім разам?

    1. Праграма з пакетам законапраектаў была распрацаваная яшчэ ў 1995 годзе. На жаль, ейная актуальнасьць толькі ўзрастае. Акурат учора (1 сьнежня) мы з калегамі дамовіліся ўзнавіць дзейнасьць эканамічнае групы Ценевага кабінэту БНФ. Запрашаем да супрацы!
    2. Наеліся мы гэтага ўмяшальніцтва! Выняткі могуць быць толькі для натуральных манаполіяў.
    3. НАТО не падобнае да Варшаўскае ці Ташкенцкае дамовы таму, што там няма суцэльнага дамінаваньня аднога полюсу. Ёсьць Брытанія, ёсьць кантынэнтальная Эўропа, фармуецца цэнтральнаэўрапейскае лёбі. Урэшце, якраз натаўскія апэрацыі давалі плён у Эўропе, а не АБСЭўскія ці ААНаўскія. Што да нас, дык паступова ўвойдзем усюды: перш у палітычныя, потым у эканамічныя, а ўрэшце і ў вайсковыя эўраатлянтычныя структуры.
    4. а) John Coltrane, Dave Brubeck, Wynton Marsalis; Ar Log; Народны Альбом; Сокалаў, Шалкевіч. б) Скоблаў Дзярэчынскі дзёньнік і Ўладзімера Арловага кніжку, пра якую пакуль яшчэ няможна казаць.

    [Kiryl]
    Shchyra karzuchy ia dagetul skeptychna stauliusia da Vas u ipastasi starshyni BNF. Na moj pogliad u vas ne dastakovy palitychny dosved, adsutnasc krynic infarmacyi. Vy ad pachatku pachali uvodzic u padman spadarstva( ia maiu na uvaze Vashu zaiavu ab tym shto akcyia 24 listapada sapraudy nejkim chynam pauplyvala na admenu padpisannia Dagavora Belarusi i Rasei). Ne slushna rasstauliaiuchy akcenty Vy dez''aryentuece spadarstva! Pazniak use rz taki zausedy kazau praudu. Tamu u miane vialiki skepsis vyzavae vasha maralnae ablichcha. Daremna vy vynosili smecce z haty. Vasha ambicyjnae imknenne liubym chynam zvalic Pazniaka, shliaham brudu i intrygau, adsutnasc rzadannia znajsci kampramis nadae Vam vobraz zvychajnaga apparatchyka,a ne kiraunika Belaruskaga Vyzvolnaga Ruhu! Gan''ba!

    3. Dziakuj za kampliment, ale, na zal, nikoli nia byu ani mocnym ci slabym aparatcykam, ani mocnym ci slabym intryhanam.
    2. Nie chacieu by abmiarkouvac cyju b ni bylo praudzivasc u jahonuju adsutnasc.
    1. Akcyja «Sviecki» napiaredadni adkladu padpisannia damovy PAKAZALA rasiejskaj i susvietnaj hramadzkaj dumcy, sto Bielarus prosta tak nia udasca prahlynuc.

    [Vlad Jandjuk]
    [http://belcentrum.uncom.cz]
    Вельмішаноўны спадар Вячорка.
    Прабачце, калі ласка, што пытаюся пра мінулае, але ці не падаецца Вам, што час паміж першаю а другой зборкаю з''езда БНФ трэба было выкарыстаць максымальна для інтынзыўных размоваў з З.П., каб усёж-такі дасягнуць дамовы а пазьбегнуць тых прыкрых падзеяў, што насталі?
    Пытаньне другое. Вось Вы кажаце пра адкрытасьць Фронта. Дзе, калі ласка, звычайны чалавек можа атрымоўваць інфармацыю аб ягонае дзейнасьці, аб прымаемых дакумантах, аб праграмах, што разпрацоўваюцца а г.д.
    Чаму ў Інтэрнэце анічога няма а сайт БНФ (http://pages.prodigy.net/dr_fission/bpf/) у такім гаротным стане?

    1. Бяляцкі, Івашкевіч і я езьдзілі ў Варшаву паразмаўляць зь Зянонам Пазьняком перад першай сэсіяй зьезду. На жаль, ён адмовіўся нават абмяркоўваць прапанаваныя намі кампрамісы. А пасьля першай сэсіі наш counterpart увогуле адмовіўся сустракацца.
                2-3. Празь 7 гадоў аднавілася двухтыднёвая газэта «Навіны БНФ». Чакайце анонсу web-сайту. А на Варвашэні-8 (якраз паміж Акадэміяй міліцыі і фірмовай крамай «Крышталю» :) ) запрашаем усіх зацікаўленых і чакаем кожнага з зычліваю ўсьмешкаю. Сядзіба працуе зь 10.00 да 21.00 штодня, акрамя нядзелі. Тэлефон [+375(0)17] 284-50-12.

    [ВИКТОР]
    когда продолжатся массовые акции протеста против ненавистного объединения с великодержавной воинствующей Россией? ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

    Па-першае, калі сапраўды дойдзе да падпісаньня «саюзнае дамовы», будуць разнастайныя стыхійныя акцыі. Па-другое, плянуем акцыю «ўручэньня пэтыцыяў» на Карла-Маркса-38 у дзень абароны правоў чалавека 10 сьнежня, з 16 да 17 гадзін. Па-трэцяе, 25 Сакавіка 2000 выходзім на Марш Свабоды-2.

    [Феофан]
    Як вы личыце, ци дастаткова тольки убраць Лукашэнку, каб Беларусь зажыла добра?

    Лукашэнка, на жаль, увасабляе ўяўленьні часткі беларусаў пра ідэальнага кіраўніка: няма патрэбы дый магчымасьці самому думаць, бо старшыня калгаса заглушае твае думкі сваім лямантам. Зажывем добра, калі перастанем быць саўкамі самі ды дазваляць быць саўкамі навакольным.

    Акрамя таго, Лукашэнку (калі будзем спаць у шапку) можа замяніць хітрэйшы, чым ён, прамаскавіт.

    [Igor]
    Спадзяюся, што БНФ здолее набыць страчанае раней месца на палiтычным ''Алiмпе'' Беларусi. Якiм шляхам Вы збiраецеся рухацца далей: СУПРАЦЬСТАЯННЕМ з сённяшняй уладай, цi ПАМЯРКОУНАЙ РАЗМОВАЙ? I яшчэ пытанне: што, на Ваш погляд, чакае нашу Бацькаушчыну i нашых дзяцей у першай палове новага тысячагоддзя?

    1. Як рухацца? Рухам! Рухам стваральным, рухам у Эўропу, рухам да свабоды, прычым безадносна да рэжыму. Трэба адмовіцца ад тактыкі адказаў на акцыі рэжыму, пара прымушаць рэжым адказваць на нашыя акцыі. Тады мы будзем успрымацца як альтэрнатыва рэжыму, а не як ягонае рэха.

    2. Першая палова тысячагодзьдзя -- гэта пэрыяд да 2500 году. Сьмелы замах на прагноз! :) Але з увагі на папярэднюю гісторыю раблю выснову: 500 гадоў таму беларусы мелі Залаты Век, цяпер маюць Век Попелу, празь 500 гадоў паводле закону сынусоіды Беларусь зноў будзе ў лідэрах.

    [Andrej]
    Спадар Вячорка, перш за усе посьпехаў Вам!
    Спадзяюся што ў хуткім часе Вы, ці нехта Вам ідэялагічна блізкі зьменіць Мудзішчава на пасадзе лідара Беларусі.
    Парайце, калі ласка, як вам у гетым могуць дапамагчы тыя з нас хто зараз жывуць за межамі Беларусі.

    Дзякуй за добрае слова. Але лічу, што прэзыдэнцкая мадэль ня толькі лукашэнкаўскага, але нават францускага ўзору - не для постсавецкага мэнталітэту - ад слова мент :). Прэзыдэнт (калі ўжо ён гэтак трэба) мусіць абірацца парлямэнтам, як у Нямеччыне, Ізраілі ці Латвіі. Кіраваць мусіць парлямэнт, дзе б ураўнаважваліся кантрасныя памкненьні розных пластоў грамадзтва.

    А часовым выяжджэнцам раю:
    а) інфармаваць краіну свайго побыту пра беларускую рэальнасьць;
    б) прывозіць набыты досьвед у Беларусь.

    Квартиранты 

    ИНФОРМЕР

    ГАНЬБА

    RYDEL

    DEMO

    Кнопки 



    Bielaruskaja Palicka дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг Усё пра Васiля Быкава pomidoroff.net Нейро Дюбель ДЭМАНСТРАЦЫЯ-сайт для аматараў
сходак, мiтынгаў i масавых мерапрыемстваў добровольный информатор Политика и новости из Беларуси от Хартии`97 Белорусская Деловая Газета Вiльня ЗУБР - рух супрацiву Реклама в Беларуси КАМУНІКАТ - бюлетэнь
Беларускай Рэдакцыі Радыё Палёнія BrestOnline -- Daily Internet Guide to Brest, Belarus Объединённая Гражданская Партия

    наверх


    © Драники.  dranik_a@draniki.com; ICQ UIN: 22453233; Yahoo! ID: draniki   

    VHS to DVD