Адміністрацыйныя затрыманьні
Валянцін Стэфановіч, юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна"

З вопыту праваабарончай дзейнасці

Адным з самых асноўных сродкаў уздзеяньня на актыўных удзельнікаў апазыцыйных акцыяў пратэсту ў нашай краіне зьяўляецца прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці. У 1996 годзе да яе было прыцягнута каля 1000 паліт. актывістаў, у 1997 годзе прыкладна каля 800, у 1998 годзе гэтая лічба зьнізілась, але павялічьшась колькасьць крымінальных справаў. Таму дзеля таго, каб чалавек мог арыентавацца ў выпадку ягонага затрыманьня, ён мусіць мець веды аб адміністратыўным заканадаўстве. Веданьне сваіх правоў, парадку абскарджаньня адміністратыўных спагнаньняў можа дапагчы абараніць сябе, свае палітычныя ды грамадзянскія правы.
Згодна з арт. 9 КаАП РБ адміністратыўным правапарушэньнем (праступкам) прызнаецца дзеяньне, якое пасягае на дзяржаўны альбо грамадскі парадак, уласнасьць, правы і свабоды грамадзянаў, на ўсталяваны парадак кіраваньня, супрацьпраўнае, віноўнае (наўмыснае альбо неасьцярожнае) дзеяньне альбо бяздзеяньне, за якое заканадаўствам прадугледжана
адмістратыўная адказнасьць. Адміністратыўнай адказнасьці падлягаюць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў.
Я спынюся на парадку прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці, на правах, якія мае асоба на працягу часа ад складаньня на яго пратаколу і да суда.
Згодна з арт. 234 КаАП РБ аб адміністратыўным правапарушэньні павінен быць складзены пратакол упаўнаважанай на гэта асобай. Пратакол аб адміністратыўньм правапарушэньні павінен утрымліваць: дату і месца яго складаньня, пасаду, імя, імя па бацьку асобы, што склала пратакол; дадзеныя аб асобе правапарушальніка; месца, час зьдзясьненьня і сутнасьць адміністратыўнага правапарушэньня; нарматыўныя акты, які прадугледжвае дадзенае правапарушэньне; прозьвішчы, адрэсы сьведак і пацярпелых, калі яны ёсьць; тлумачэньні парушальніка; іншыя дадзеныя, неабходныя для разгляду справы.
Пратакол падпісваецца асобай, якая яго склала, і асобай, якая зьдзейсьніла адміністратыўнае правапарушэньне, а таксама сьведкамі (калі такія ёсьць). У выпадку адмаўленьня падпісаць пратакол у ім павінен быць зроблены адпаведны запіс. Асоба, на якую складзены пратакол, мае права напісаць свае тлумачэньні і, у выпадку адмовы падпісаць пратакол, мае права напісаць прычыны адмаўленьня. На практыцы подпіс пратакола ці адмаўленьне ад яго вялікай ролі не грае, а вось уласныя тлумачэньні напісаць варта. Калі ў вас ёсьць сьведкі, якія здольныя паказаць, што вы не ўдзельнічалі ў акцыі ці праходзілі міма, у пратаколе трэба ўказаць іх імёны. Яшчэ па заканчэньню напісаньня тлумачэньняў пажадана паставіць літару 2. Альбо перакрэсліць вольнае месца, каб там было немагчыма чаго-небудзь дапісаць.
Яшчэ вельмі цікавая акалічнасьць, пратакол, як правіла, складаецца не тьмі асобамі, што непасредна затрымлівалі чалавека. Яны пішуць рапарт, на падставе якога складаюць пратакол. Калі затрыманых шмат, то і сьведкамі ў судзе выступаюць нават ня тыя, хто складаў пратакол. Атрымлівапецца сваеасаблівы канвеер: адзін затрымлівае, другі складае пратакол, а трэці выступае сьведкам. Гэта таксама можна выкарыстаць у судзе. Калі сьведак два, часам яны даюць розныя паказаньні. Але на судзе мы спынімся крыху ніжэй.
Веданьне патрабаваньняў да пратаколу часам можна вельмі пасьпяхова выкарыстаць пад час суда. Калі вы заўважылі, што ў пратаколе не стае аднаго з кампанентаў, такі пратакол згодна з Пастановай Пленума Вярхоўнага Суда ад 25 сакавіка 1999 г. павінен быць адпраўлены назад таму органу, які яго складаў, на дапрацоўку і ліквідаваньне недахопаў, прычьм час выпраўленьня пратаколу не спыняе тэрміну, на працягу якога асоба можа быць прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасьці. Гэта азначае, што, пакуль міліцыя выпраўляе пратакол, два месяцы, адведзеныя для вашага асуджэньня, ідуць, і міліцыя можа проста не пасьпець зрабіць усё як сьлед.
Другі прыклад можна прывесьці з рэальнага жыцьця. Спадар С. удзельнічаў у выбарчай кампаніі 16 траўня і быў затрыманы са скрынкай для галасавання на вуліцы. Міліцыя склала на яго пратакол і прыкладна праз месяц яго выклікалі ў суд. Але спадар С. ведаў, што згодна з арт. 234.1 КаАП РБ міліцыя не мае права складаць пратакол па арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах), па якім яго абвінавачвалі. Згодан з Пастановай плену-ма Вярхоўанага Суда ад 25.03.99 г. Калі пратакол складзены не адпаведанай асобай ці органам, такі пратакол вяртаецца назад. Гэта і было заяўлена спадаром С., і судзьдзя быў вымушаны адправіць пратакол назад у РАУС. Пакуль пратакол перапраўлялі з месца на месца, прайшоў двухмесячны тэрмін, на працягу якога спадара С. можна было прыцягнуць да адміністратыўнай адказансьці. Ён застаўся не пакраным.
Такім чынам, пратакол на нас склалі, і мы зьяўляемся цяпер адміністратыўна затрьманымі. Калі пратакол на вас не складалі і не затрымалі, Вы павінны памятаць, што супрацоўнікі міліцыі могуць зрабіць гэта ў любы час на працягу 2 месяцаў. Тут можа быць варта ўстрымацца ад наведваньня масавых мерапрыемстваў, а сваім сваякам сказаць, каб усім, хто будзе вамі цікавіцца, казалі, што вас зараз няма дома і калі будзеце невядома.
Згодна з Арт. 37 КаАП РБ адміністратыўнае спагнаньне можа быць накладзена не пазьней двух месяцаў са дня зьдзясьненьня правапарушэньня.
Згодна з Арт. 242 КаАП РБ тэрмін адміністратыўнанага затрыманьня можа цягнуцца ня больш за 3 гадзіны, але затрыманыя за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і за дробнае хуліганства могуць быць затрыманыя да разгляду справы ў судзе, г. зн. да 3 сутак. Тэрмін адміністратыўнага затрьманьня пачынае адлічвацца з моманту дастаўкі ў пастарунак для складаньня пратакола. У пастарунку вас могуць падвергнуць дагляду рэчаў і асабістаму дагляду. У гэтым выпадку трэба памятаць, што аб усіх гэтых дзеяньнях павінен быць складзены пратакол ці зроблена паметка ў складзеным пратаколе, акрамя гэтага асабісты дагляд павінен праводзіцца асобай аднаго і таго ж полу з даглядаемым у прысутнасьці дзьвух панятых таго ж полу. Дагляд асабістых рэчаў павінен праводзіцца ў прысутнасьці ўладальиіка. У выпадку забраньня асабістых рэчаў ці дакумантаў аб гэтым павінен быць складзены пратакол ці зроблены запіс. Усіх затрыманых з РАУСаў, як правіла, да разгляду справы ў судзе адвозяць у прыёмнік размеркавальнік. Нягледзячы на тое, што ў Арт. 240 КаАП РБ запісана, што па просьбе асобы, якая затрыманая ў адміністратыўным парадку, аб месцы яго зііаходжаньня паведамляюць сваякам, адміністрацыі па месцу працы ці вучобы, супрацоўнікі міліцыі часам гэтага не робяць. Таму ў пастарунку, калі разам з вамі ёсьць затрыманыя непаўнагадовыя, папрасіце іх паведаміць вашым сваякам і дайце ім свой хатні тэлефон і тэлефон Праваабарончага Цэнтру "Вясна-96". Аб затрыманьні непаўнагадовых іх бацькам паведамляюць абавязкова, акрамя таго непаўнагадовым не даюць арышты і з пастарунка іх выпусьцяць праз 3 гадзіны.
Такім чынам, вы апунуліся на Акрэсьціна і максімум праз 3 дні адбудзецца суд. Каб аказаць дастойны супраціў у судзе, неабходна ведаць свае працэсуальыыя правы і, безумоўна, карыстаццца імі.
Асоба, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасьці мае права:

- знаёміцца з матэрыяламі справы, даваць тлумачэньні, прадстаўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы;

- пры разглядзе справы карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката, выступаць на роднай мове і карыстацца паслугамі перакладчыка (для тых, хто не валодае мовай, на якой вядзецца судовае паседжаньне — беларускай і рускай);

- абскарджваць пастанову па справе;

Першае, што трэба зрабіць - гэта заявіць хадайніцтва аб азнаямленьні з матэр'яламі справы. Адразу неабходна зьвярнуць увагу на пратакол. Згодна з п. 3 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда ад 25 сакавіка 1999 г. пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні павінен адпавядаць патрабаваньням Арт. 235КаАПрБ.
Акрамя таго, асоба якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасьці ў судовым працэсе мае права задаваць пытаньні сьведкам, гэта вельмі важна ведаць. На гэтым можна пабудаваць уласную абарону. Вышэй мы ўжо разглядалі той канвеер, які дзейнічае пры затрыманьні. Пратакол пішацца на падставе пададзеных рапартоў асобаў, якія затрымлівалі, а сьведкі, якія выступаюць у судзе, часам і ў вочы вас не бачьглі, і таму яны кажуць тое, што напісана ў пратаколе, не ведаючы ўсіх акалічнасьцей. Гэта можна выкарыстаць, пастараўшыся загнаць сваімі пытаньнямі сьведкаў у кут ці дасягнуць таго , што яны пачнуць блытацца і даваць розныя паказаньні (пакуль на пытаньні адказвае другі, першы ў гэты час не прысутнічае ў пакоі). Трэба задаваць пытаньні аб тым, дзе вас бачылі, што вы трымалі ў руках. Калі вы не трымалі ў руках сьцягоў ці плакатаў, тады трэба спытаць, якім чынам вы, на думку міліцыі, удзельнічалі ў акцыі. За адно запытаица, чаму міліцыя вырашыла, што гэта была акцыя (шэсьце, мітынг, пікет і г.д.) Губляць асабліва вам няма чаго, таму можна сьмела эксперыментаваць, часам гэта прыводзіць да патрэбньгх вынікаў. Але і пітаць ілюзіяў наконт нашай судовай сістэмы няварта. Усе суддзі ў нашай краіне прызначаюцца і здымаюцца асабіста Лукашэнкам, таму нават калі ваша віна будзе пад пытаньнем, яны вынясуць вам спагнаньне, але яго ступень бывае рознай. Горш калі вы трапілі ўжо другі раз на працягу году, тут папярэджаньнем ужо не абыдзешся.
Асобна я б хацеў удакладніць пытаньне ўдзелу ў працэсе адваката. Справа ў тым, што нашае адміністратыўнае заканадаўства зьяўляецца ўжо даволі састарэўлым, да таго ж і прымаўся Кодэкс яшчэ ў 1984 годзе. Таму права карыстацца дапамогай адваката асоба можа карыстацца толькі пры разглядзе справы аб адміністратыўным правапарушэньні. Іншымі словамі кажучы, непасрэдна ў судзе, а не з моманту затрыманьня, як у крымінальна- працэсуальны заканадаўстве. Можна заяўляць хадайніцтва аб удзеле ў судзе грамадскага абаронцы, ад якой-небудзь грамадскай арганізацыі. Такі грамадскі абаронца павінен пацвердзіць свае паўнзмоцтвы накіраваньнем ад арганізацыі і выняткай з паседжаньня кіруючага органа арганізацыі, на якім разглядялась пытаньне аб вылучэньні ў суд. Але трэба ведаць, што судзьдзя мае права не дапусьціць грамадскага абаронцы да ўдзелу ў судзе.
Самыя распаўсюджаныя адміністратыўныя спагааньні, якія выкарыстоўвываюць супраць дэманстрантаў, - гэта папярэджаньні, штрафы і адміністратыўныяы арышты. Адміністратыўныя арышты выносяца ад 3 да 15 сутак Арышты не выкарыстоўваюцца да паўнагадовых, да цяжарных жанчынаў, жынчынаў, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, інвалідаў першай і другой групаў. Калі вы атрымалі праз тры дні на рукі рашэньне аб прыцягненьні вас да адміністратыўнай адказнасці, варта падумаць аб яго абскарджваньні.

"Права граждан при задержании, во время судебных процесо, при администрацивном аресте"