Конституция Республики Беларусь.
Статья 35. Свобода собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций и пикетирования, не нарушающих правопорядок и прав других граждан Республики Беларусь, гарантируется госу-дарством. Порядок проведения указанных мероприятий опреде-ляется законом.


Уводзіны

Калі Вы выходзіце на вуліцу, шіто не можа гарантаваць, што з Вамі нічога не здарыцца. Калі Вы ідзяце на мітынг, верагоднасць непрыемных падзей падвышаецца значна. Але Людзі ідуць на мітынг, удзельнічаюць у шке-тах, бо яны - Людзі, бо ўсе гэтыя масавыя акцыі - сродак абараніць свае правы, сродак змагання за лепшае жыц-цё.

Але ёсць i тыя, хто усемі сіламі хоча захаваць за сабой права дыктаваць, навязаць свае погляды іншым. Яны пры ўладзе, яны маюць карны аппарат, які служыць ім, а не Закону.

Карны аппарат прызначаны для запалохвання Людзей, для пераўтварэння ix у сабе падобных - нелюдзей. Цалкам магчыма, што Вас пасля акцыі схопяць па дарозе да дому ці нават дома. Пры гэтым нават не абцяжараць сябе неабходнасцю назваць арганізацыю, якую яны прадстаўляюць. 3 гэтага моманту i пачнуцца здзекі. За доўгія гады прыёмы знявагі Людзей адпрацаваны вельмі дасканала. Гэта i ўтрыманне у якім небудзь РАУСе (у "пена-ле"), дзе не знойдзецца ніводнага чалавека, які вывеў бы Вас у прыбіральню. Гэта i суд, дзе Вас могуць асудзіць на 15 сутак з якой-небудзь "смешнай" фармулёўкай (напрыклад, "шел по тротуару, размахивал руками, чем пре-пятствовал движению транспорта"). Гэта i спецпрыёмнік-размеркавальшк, дзе ўмовы ўтрымання арыштаваных мала чым адрозніваюцца ад умоў утрымання быдла на калгаснай ферме. Тыя, хто ўсе гэта здзяйсняе, добра ра-зумеюць, што займаюцца нялюдскай справай, i ад гэтага разумення, ад разумення сваей непоўнакаштоўнасці яны яшчэ больш звярэюць у сваім вар'ятстве. Але Людзі ёсць Людзі, яны заужды i ўсюды будуць змагацца за людскае!

Дзеля дапамогі Людзям, якія папалі ў абдымкі карнага апарату, выдадзена гэтая брашура. Няхай даруюць нам законнікі, але многія юрыдычныя тэрміны змененыя для лепшага разумення неюрыстамі.

Аўтары брашуры - юрысты, якія ў сваей практыцы не раз удзельшчалі ў судовых разглядах. Большая частка напісана праваабаронцамі, якія на сабе адчулі вынікі ўвагі карнага апарату - ад затрымання да адсідкі ў спец-прёмніку-размеркавальніку.

Спадзяемся, што брашура дасць Вам магчымасць адчуваць сябе больш упэўнена ў любых сітуацыях, зма-гацца за свае правы нават там, дзе ўсе скіраванае на падаўленне чалавечай годнасці.

Анатоль Гурыновіч, Прэзідэнт Грамадскага аб'яднання "Фонд імя братоў Луцкевічаў"



далей