Валянцін Стэфановіч, юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна"

АДМІНІСТРАТЫЎНЫЯ ЗАТРЫМАНЬНІ

Адным з самых асноўных сродкаў уздзеяньня на актыўных удзельнікау апазыцыйных акцыяў пратэсту ў на-шай краіне зьяўляецца прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасыці. У 1996 годзе да яе было прыцягнута каля 1000 паліт. актывістаў, у 1997 годзе прыкладна каля 800, у 1998 годзе гэтая лічба зьнізілась, але павялічылась колькасьць крымінальных справаў. Таму дзеля таго, каб чалавек мог арыентавацца ў выпадку ягонага затры-маньня, ён мусіць мець веды аб адміністратыўным заканадаўстве. Веданьне cвaix правоў, парадку абскарджань-ня адміністратыўных спагнаньняў можа дапагчы абараніь сябе, свае палітычныя ды грамадзянсія правы.

Згодна з арт. 9 КаАП РБ адміністратыўным правапарушэньнем (праступкам) прызнаецца дзеяньне, якое па-сягае на дзяржаўны альбо грамадскі парадак, уласнасьць, правы i свабоды грамадзянаў, на ўсталяваны парадак юраваньня, супрацьпраунае, віноўнае (наўмыснае альбо неасьцярожнае) дзеяньне альбо бяздзеяньне, за якое заканадаўствам прадугледжана адшстратыўная адказнасьць. Адміністратыунай адказнасьці падлягаюць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў.

Я спынюся на парадку прыцягненьня да адмшютратыўнай адказнасьці, на правах, якія мае асоба на праця-гу часа ад складаньня на яго пратаколу i да суда.

Згодна з арт. 234 КаАП РБ аб адміністратыўным правапарушэньні павінен быць складзены пратакол упаўнаважанай на гэта асобай. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні павінен утрымліваць: дату i мес-ца яго складаньня, насаду, імя, імя па бацьку асобы, што склада пратакол; дадзеныя аб асобе правапару-шальніка; месца, час зьдзясьненьня i сутнасьць адміністратыўнага правапарушэньня; нарматыўныя акты, які прадугледжвае дадзенае правапарушэньне; прозьвішчы, адрэсы сьведак i пацярпелых, калі яны ёсьць; тлума-чэньні парушальніка; іншыя дадзеныя, неабходныя для разгляду справы.

Пратакол падпісываецца асобай, якая яго склала, i асобай, якая зьдзейсьніла адміністратыўнае правапару-шэньне, а таксама сьведкамі (калі такія ёсьць). У выпадку адмаўленьня падпісаць пратакол у ім павінен быць зроблены адпаведны запіс. Асоба, на якую складзены пратакол, мае права напісаць свае тлумачэньні i, у выпадку адмовы пaдпicaць пратакол, мае права напісаць прычыны адмауленьня. На практыцы подпіс пратакола ці ад-маўленьне ад яго вялікай poлi не грае, а вось уласныя тлумачэньні напісаць варта. Калі ў вас ёсьць сьведкі, якія здольныя паказаць, што вы не ўдзельшчалі ў акцыі ці праходзілі міма, у пратаколе трэба указаць ix імёны. Яшчэ па заканчэньню напісаньня тлумачэньняў пажадана паставіць літару. Альбо перакрэсліць вольнае месца, каб там было немагчыма чаго-небудзь дапісаць.

Яшчэ вельмі цікавая акалічнасьць, пратакол, як правіла, складаецца не тымі асобамі, што непасредна за-трымлівалі чалавека. Яны пішуць рапарт, на падставе якога складаюць пратакол. Калі затрыманых шмат, то i сьведкамі ў судзе выступаюць нават ня тыя, хто складау пратакол. Атрымліваецца сваеасаблівы канвеер: адзін затрымлівае, другі складае пратакол, а трэці выступае сьведкам. Гэта таксама можна выкарыстаць у судзе. Калі сьведак два, часам яны даюць розныя паказаньш. Але на судзе мы спынімся крыху ніжэй.

Веданьне патрабаваньняў да пратаколу часам можна вельмі пасьпяхова выкарыстаць пад час суда. Калі вы заўважылі, што у пратаколе не стае аднаго з кампанентаў, такі пратакол згодна з Пастановай Пленума Вярхоуна-га Суда ад 25 сакавіка 1999 г. павінен быць адпраўлены назад таму органу, які яго складаў, на дапрацоўку i ліквідаваньне недахопаў, прычым час выпраўленьня пратаколу не спыняе тэрміну, на працягу якога асоба можа быць прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасьці. Гэта азначае, што, пакуль міліцыя выпраўляе пратакол, два месяцы, адведзеныя для вашага асуджэньня, ідуць, i міліцыя можа проста не пасьпець зрабіць усе як сьлед.

Другі прыклад можна прывесьці з рэальнага жыцьця. Спадар С. удзельнічау у выбарчай кампаніі 16 траўня i быў затрыманы са скрынкай для галасавання на вуліцы. Міліцыя склала на яго пратакол i прыкладна праз месяц яго выклікалі ў суд. Але спадар С. ведау, што згодна з арт. 234.1 КаАП РБ міліцыя не мае права складаць прата-кол па арт. 167.3 КаАП РБ (парушэньне заканадаўства аб выбарах), па якім яго абвінавачвалі. Згодна з Пастано-вай пленума Вярхоўнага Суда ад 25.03.99 г. Калі пратакол складзены не адпаведанай асобай ці органам, такі пра-такол вяртаецца назад. Гэта i было заяулена спадаром С., i судзьдзя быў вымушаны адправщь пратакол назад у РАУС. Пакуль пратакол перапраулялі з месца на месца, прайшоў двухмесячны тэрмін, на працягу якога спадара С. можна было прыцягнуць да адміністратыўнай адказансьці. Ён застаўся не пакараным.

Такім чынам, пратакол на нас склалі, i мы зьяўляемся цяпер адміністратыўна затрыманымі. Калі пратакол на вас не складалі i не затрымалі, Вы павінны памятаць, што супрацоўнікі мипіцыі могуць зрабіць гэта ў любы час на працягу 2 месяцаў. Тут можа быць варта ўстрымацца ад наведваньня масавых мерапрыемстваў, а сваім свая-кам сказаць, каб ycім, хто будзе вамі цікавіцца, казалі, што вас зараз няма дома i калі будзеце невядома.

Згодна з Арт. 37 КаАП РБ адміністратыўнае спагнаньне можа быць накладзена не пазьней двух месяцаў са дня зьдзясьненьня правапарушэньня.

Згодна з Арт. 242 КаАП РБ тэрмін адміністратыўнанага затрыманьня можа цягнуцца ня больш за 3 гадзшы, але затрыманыя за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемствау i за дробнае хуліганства могуць быць затрыманыя да разгляду справы у судзе, г. зн. да 3 сутак. Тэрмін адміністратыўнага затрыманьня пачынае адлічвацца з моманту дастаукі ў пастарунак для складаньня пратакола. У пастарунку вас могуць падвергнуць да-гляду рэчау i асабістаму дагляду. У гэтым выпадку трэба памятаць, што аб ycix гэтых дзеяньнях павінен быць складзены пратакол ці зроблена паметка ў складзеным пратаколе, акрамя гэтага асабісты дагляд павінен пра-водзіцца асобай аднаго i таго ж полу з даглядаемым у прысутнасьщ дзьвух панятых таго ж полу. Дагляд асабістых рэчаў павінен праводзіцца ў прысутнасьці уладальніка. У выпадку забраньня асабістых рэчаў ui дакумантау аб гэтым павінен быць складзены пратакол ці зроблены запіс. Уcix затрыманых з РАУСау, як правіла, да разгляду справы у судзе адвозяць у прыёмнік размеркавальнік. Нягледзячы на тое, што у Арт. 240 КаАП РБ запісана, што па просьбе асобы, якая затрыманая ў адміністратыўным парадку, аб месцы яго знаходжаньня паведамляюць сваякам, адміністрацыі па месцу працы ці вучобы, супрацоўнікі міліцыі часам гэтага не робяць. Таму ў пастарунку, калі разам з вамі ёсьць затрыманыя непаўнагадовыя, папрасіце ix паведаміць вашым сваякам i дайце ім свой хатні тэлефон i тэлефон Праваабарончага Цэнтру "Вясна-96". Аб затрыманьні непаўнагадовых ix бацькам паве-дамляюць абавязкова, акрамя таго непаунагадовым не даюць арышты i з пастарунка ix выпусьцяць праз 3 гадзіны.

Такім чынам, вы апунуліся на Акрэсьціна i максімум праз 3 дш адбудзецца суд. Каб аказаць дастойны суп-раціў у судзе, неабходна ведаць свае працэсуальныя правы i, безумоўна, карыстаццца імі.

Асоба, якая прыцягваецца да адміністратыунай адказнасьщ мае права:

- знаёміцца з матэрыяламі справы, даваць тлумачэньні, прадстаўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы;

- пры разглядзе справы карыстацца юрыдычнай даламогай адваката, выступаць на роднай мове i кары-стацца паслугамі перакладчыка (для тых, хто не валодае мовай, на якой вядзецца судовае паседжаньне - бела-рускай i рускай);

- абскарджваць пастанову па справе;

Першае, што трэба зрабщь - гэта заявіць хадайніцтва аб азнаямленьні з матэр'яламі справы. Адразу неаб-ходна зьвярнуць увагу на пратакол. Згодна з п. 3 Пастановы Пленума Вярхоунага Суда ад 25 сакав1ка 1999 г. пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні павінен адпавядаць патрабаваньням Арт. 235КаАПрБ.

Акрамя таго, асоба якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасьці ў судовым працэсе мае права за-даваць пытаньні сьведкам, гэта вельмі важна ведаць. На гэтым можна пабудаваць уласную абарону. Вышэй мы ўжо разглядалт той канвеер, яю дзейнічае пры затрыманьні. Пратакол пішацца на падставе пададзеных рапартоў асобаў, якія затрымлівалі, а сьведкі, якія выступаюць у судзе, часам i ў вочы вас не бачылі, i таму яны кажуць тое, што напісана ў пратаколе, не ведаючы ўcix акалічнасьцей. Гэта можна выкарыстаць, пастараўшыся загнаць сваімі пытаньнямі сьведкаў у кут ці дасягнуць таго , што яны пачнуць блытацца i даваць розныя паказаньні (пакуль на пытаньні адказвае другі, першы ў гэты час не прысутнічае ў пaкoi). Трэба задаваць пытаньні аб тым, дзе вас ба-чылі, што вы трымалі ў руках. Калі вы не трымалі ў руках сьцягоі ці плакатаў, тады трэба спытаць, якім чынам вы, на думку міліцыі, удзельшчалі ў акцыі. За адно запытацца, чаму міліцыя вырашыла, што гэта была акцыя (шэсьце, мітынг, пікет i г.д.) Губляць асабліва вам няма чаго, таму можна сьмела эксперыментаваць, часам гэта прыводзіць да патрэбных вынікаў. Але i пітаць ілюзіяў наконт нашай судовай сістэмы няварта. Усе суддзі ў нашай краіне пры-значаюцца i здымаюцца асабіста Лукашэнкам, таму нават калі ваша віна будзе пад пытаньнем, яны вынясуць вам спагнаньне, але яго ступень бывае рознай. Горш калі вы трапілі ўжо другі раз на працягу году, тут папярэджань-нем ужо не абыдзешся.

Асобна я б хацеў удакладніць пытаньне ўдзелу ў працэсе адваката. Справа у тым, што нашае адміністратыўнае заканадаўства зьяўляецца ўжо даволі састарэўлым, да таго ж i прымаўся Кодэкс яшчэ ш 1984 годзе. Таму права карыстацца дапамогай адваката асоба можа карыстацца толькі пры разглядзе справы аб адмміністратыуўым правапарушэньні. Іншымі словамі кажучы, непасрэдна у судзе, а не з моманту затрыманьня, як у крымінальна-працэсуальны заканадаўстве. Можна заяўляць хадайніцтва аб удзеле ў судзе грамадскага аба-ронцы, ад якой-небудзь грамадскай арганізацыі. Такі грамадскі абаронца павінен пацвердзіць свае паўнамоцтвы накіраваньнем ад арганізацыі i выняткай з паседжаньня кіруючага органа apraнiзaцыі, на якім разглядялась пы-таньне аб вылучэньні ў суд. Але трэба ведаць, што судзьдзя мае права не дапусьціць грамадскага абаронцы да ўдзелу у судзе.

Самыя распаўсюджаныя адміністратыўныя спагнаньні, якія выкарыстоўвываюць супраць дэманстран-таў, - гэта папярэджаньні, штрафы i адмітстратыуныяы арышты. Адміністратыўныя арышты выносяца ад 3 да 15 сутак. Арышты не выкарыстоўваюцца да непаўнагадовых, да цяжарных жанчынаў, жанчынаў, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, інвалідаў першай i другой групаў. Калі вы атрамалі праз тры дні на рукі рашэньне аб пры-цягненьні вас да адміністратыўнай адказнасьці, варта падумаць аб яго абскарджаньні.

назад    далей