NEWS
навіны артыкулы брашура налепкі

Надвор'е

Прагноз надвор'я на 01.10.2000 (спадзяюся, ужо ўсе ведаюці што буде ў гэты дзень?):
USA Today - сонечна, днём 11°C.
WeatherNews - сонечна, днём 14°C.
Будзем змагацца за Радзіму з сонцам у небе!

P.S.Мяркуемы маршрут Маршу Свабоды -- Акадэмія Навук - Бангалор - І далей...


Марш Свабоды дазволены

Інфармацыйны цэнтр "Хартыі-97" паведаміў, што гарадскія ўлады дазволілі правядзення Маршу Свабоды. Збор, як і было запланавана, у 12:00 ля Акадэміі Навук. Здаецца, усё добра, Марш дазволены, людзі з большай ахвотай пойдуць на дазволеную акцыі, але куды ісці? Пра гэта інфармацыйны цэнтр не кажа...Нешта мне слаба верыцца, што мінгарвыканкам базволіў ісці да пляцу Незалежнасці. Значыцца дазволілі ў іншае месца...Хм, ведаю я гэтае месца, для сабак яно прыстасавана. Ёсць аб чым падумаць: зусім нядаўна арганізатары сцвярджалі, што ніякага Бангалору не будзе, але апошнімі днямі іхняя катэгарычнасць зменшылася. На маю думку, народ які прыйдзе да Акадэміі Навук (не пабаюсь гэтага слова) сраць хацеў на Бангалор. Але не ўсё так безнадзейна, ёсць яшчэ такі варыянт, што арганізатары згадзіліся на Бангалор толькі для таго, каб далі сабрацца (успамінаеш Дзень Волі?), а потым дэманстрацыя пойдзе па загадзя запланаванаму маршруту. Здаецца, гэта самае ідэальнае і верагоднае вырашэнне праблемы дзе і як збірацца (і каб раней часу по галаве дубінкай не далі :). Свае меркаванні на гэты конт вы можаце дасылаць на адрас demo@draniki.com, надрукую.

P.S. Ужо пры выхаду гэтага матэрыялу ў свет стала вядома, што маршрут - ад Акадэміі Навук да Бангалору...

Карысныя спасылкі:

Водгук, дасланы Gael'ам:
Усе у вас добра, але вы павiнны зразумець, што у хрысьцiянских дзяржау няма будучынi. Пакуль беларус не адмовiцца ад чужынскай веры, ен мертвы.


Нататка №1-10МС ад 23.09.2000

Шаноўны наведавальнік сайту "Дэманстрацыя", даводжу да ўвагі, што менавіта ты нясеш адказнасць за масавасць "Маршу Свабоды". Твае абавязкі:

  • Запрасіць на "Марш Свабоды" як мага больш сваіх сяброў, знаёмых, сваякоў...
  • Самому прыняць актыўны ўдзел ў "Маршы Свабоды".
  • Актыўна разлепліваць па людных месцах, станцыях метро, прыпынках налепкі "Марш Свабоды". А пры іх адсутнасці - пісаць маркерам/асадкай/алоўкам на сценах (аб'явах, рэкляме і г.д.) месца і час правядзеньня "Маршу Свабоды".
Пры невыканані абавязкаў, ты будзеш несці адказнасць перад сваімі дзецьмі, нашчадкамі.
							З павагай, Partyzan.


Маршрут'2000

Мінск, 1 кастрычніка, 12:00, Акадэмія Навук. Націсні, каб пабачыць маршрут. Марш Свабоды

Мінск, 1 кастрычніка, 12:00, Акадэмія Навук

Націсні сюды, каб пабачыць маршрут.

Дзень беларускай вайсковай славы

9 верасня на Крапівенскім полі, што пад Воршай, адбудзецца светкаванне Дня беларускай вайсковай славы. Свята пачнецца з урачыстай імшы ў памяць пра герояў, якую адслужыць ксёндз Аршанскага касцёла Св. Язэпа. Пройдзе і праваслаўнае набажэнства, т.я. Канстанцін Астрожскі (гетман ВКЛ) быў праваслаўным. У светкаванні прымуць удзел: Алесь Пушкін, фальклёрная група Аляксея Галіча, барды Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Вольга Цярэшчанка, Зміцер Бартосік, Ігар Мухін, Павел Пастухоў Сяргей Кулагін, Сяргей Мінскевіч, Эдуард Акулін. Усю ноч будуць гарэць вогнішчы і гучаць песні. Для тых, хто б жадаў адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы на Крапівенскім полі паведамляем, што збор адбудзецца на чыгуначным вакзале ў Менску 9 верасня, ад'езд электрычкай у 10.58.

Гістарычная даведка:
8 верасня 1514 года на Крапівенскім полі сышліся 35-тысячная армія найвышэйшага гетмана Канстанціна Астроскага і 80-тысячная маскоўская армія. На досвітку пад гукі трубаў і бубнаў маскоўскія ваяводы Чаладзін і Булгакаў-Голіца павялі палкі ў першую атаку. Астроскі зьвярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай гарачай прамовай:"Мужныя рыцары! Няхай доблесць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькоў!.." Няўдача першай атакі ня надта зьбянтэжыла Чалядзіна і Голіцу: у іх была амаль трохразовая перавага -- 80 тысяч супраць 30. Такая самаўпэўненасьць саслужыла ваяводам дрэнную службу. Яны кепска ўзаемадзейнічалі і нават на лічылі патрэбным дапамагаць адзін аднаму. Спроба абысці нашае войска і наляцець з тылу не ўдалася, і пасля паўдня маскоўскія ваяводы кінулі на праціўніка галоўныя сілы. Сеча дасягнула найвышэйшага напалу. Гетман быў сярод сваіх жаўнераў. Ягоная ўзьнятая над галавою булава дадавала мужнасьці слабейшым. І раптам здарылася нечаканае: коньніца Астроскага завагалася, спыніла націск і наогул пакацілася назад. Расьцягнутыя баявыя парадкі маскоўцаў з пераможнымі крыкамі перайшлі ў наступ. Колькі хвілінаў коньнікі і сапраўды ўцякалі, а тады зьнячэўку крута павярнулі ўбок. Расейская дваранская коньніца апынулася перад гарматамі. Сьмяротны град артылерыі спыніў атаку. Чужынцы, зьбіваючыся ў бязладныя натоўпы, замітусіліся і паказалі нядаўнім "уцекачам" сьпіны. Коньніца Астроскага расьсекла сьцежму заваёўнікаў на часткі і расьсеяла іх па шырокім прырэчным полі...


Акупацыя?

На сустрэчы з расейскім прэм'ерам Міхаілам Касьянавым Уладзімір Ярмошын паведаміў, што ён "чиста русский человек", ён нарадзіўся і вырас на расейскай зямлі. Што ж гэта робіцца, расеец кіруе Беларуссю? Што, на беларускай замлі няма разумнага чалавека, які б мог кіраваць дзяржавай? Што, расеей разумнейшы за беларуса? Гэта яшчэ адзін доказ таго, што з часоў "Северо-западного края" нічога не змянілася. Мы працягваем адзначаць расейскія святы, называць сябе расейцамі, наша краіна кіруецца з Усходу. Ну дык, хлопцы, надыйшоў час рыхтавацца да восені, і не павуліцах гойдацца, а займацца справаю! Жыве Беларусь! Жыве вечна!


Марш Свабоды-3?

Як паведамляе інфармацыйны цэнтр "Хартыі-97", першага кастрычніка мяркуецца правесці акцыю пад назвай "Марш Свабоды". Нагадаем, што акцыя з такой жа назваю абылася ў мінулім годзе і адзначылася адной з самых вялікіх сутычак з міліцыяй за ўсё гісторыю найноўшай Беларусі. "Марш Свабоды" ўвойдзе ў так званы "Байкот-2000", восенскі набор акцыяў апазіцыйных рухаў і партый. Верагодна, што "Марш Свабоды'2000" будзе не больш мірны за яго папярэдніка: сітуацыя ў краіне не паляпшаеца, на "Чарнобыльскім шляху" з міліцыяй не разабраліся (арганізатары папрасілі пачакаць да восені), хутка выбары ў "палату"... Наіўна было б сцвярджаць, што мірнымі акцыямі можна нешта вырашыць. Што ж, пажывем -- пабачым.


Новенькае.

У Артыкулах зявілася першая частка добра вядомай у вузкіх колах кнігі "Малы канспіратар":

Только тайная подпольная жизнь дает нам шанс продвижения к свободе. Только сопротивляясь, можно быть уверенными, что независимая общественная организация, которую мы создали, не будет вскоре разрушена. Невозможно обозначить границу компромисса с красными, допустимую для обеих сторон. Красный знает только правило пальца и руки: дай ему кончик пальца и не заметишь, как потеряешь руку. В основе сопротивления лежит факт, что наиболее нелегальной в Польше является сама власть и ее действия. Власть не только не придерживается Декларации прав человека, которую ратифицировала, или своей Конституции, но даже инструкций, обязательных для собственной полиции. Таких, например, как запрет на применение дубинок в закрытом помещении. Далей...


Уціск павялічваецца...

Як паведамляе інфармацыйны адзел ПЦ "Вясна", беларускія спецслужбы актывізуюць уціск на грамадзка-палітычную частку насельніцтва краіны. Аб гэтым яскрава сведчыць пераслед палітычнаактыўнай моладзі. Як паведамляе "Вясна", да іх звярнуўся старшыня Рады Маладэчанскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Алесь Капуцкі і расказаў, што мясцовы КДБ пільна сочыць за асабіста ягонай дзенасьцю і дзейнасьцю арганізацыі, якую ён узначальвае. Двое сябраў Маладзечанскага Маладога Фронту (Крук Аляксандр і Калачык Генадзь) расказалі, што на іх таксама адказваецца ўціск.



RB2 Network старонкі
[ папярэдняя  мінулая ]

RB2 Network
  ну...гэта...тое...рэкляма!  


copyright & design - Partyzan