[новости]  [драники]  [дискуссия]  [2ва буслы]  [спроси у...]  [ганьба]  
 
Околополитический околожурналистский альманах   
о жизни Республики Беларусь глазами ее граждан   
навiна!!! | прэс-рэлiз | намiнанты | граматы | english version
Вынікі першага этапу праекту
«ГАНЬБА»

        Беларускія судзьдзі, якія найбольш актыўна працавалі на рэпрэсіўную машыну рэжыму Лукашэнкі, ўзнагароджаны «ГАНЕБНЫМІ ГРАМАТАМІ»

        Дурні судзьдзямі працуюць рэдка. Як ні як ва ўніверсітэце трэба вучыцца. Экзамены нейкія здаваць… Сёньняшнія беларускія судзьзі напэўна ўсё добра разумеюць. Разумеюць яны і што «Бацька» нелегітымны, і што ён ня вечны, але ўпарта працягваюць садзіць і штрафаваць, штрафаваць і садзіць…

        Забываюцца таварышы судзьдзі, што ім, ў адрозьненьне ад іх калегаў з беларускай міліцыі, якіх на працу бяруць не таму што яны надзвычайна добра ведаюць законы, а таму што ўмеюць добра дубінкай махаць і выконваць загады, ніхто не паверыць, калі яны некалі скажуць што сапраўды верылі ў законнасьць прысуджаных імі штрафаў і адсідкаў.
        З гэтай нагоды група беларусаў ў вольным сьвеце засмучаных беззаконьнем у судовай сістэме лукашэнкаўскай Беларусі правяла неафіцыйнае спаборніцтва сярод судзьдзяў якія у 1999 годзе прысудзілі сваім суродзічам зьняволеньне ці грашовыя штрафы па палітычных прычынах.

        Ў выніку 12 найбольш актыўных судзьдзяў атрымаюць «ГАНЕБНЫЯ ГРАМАТЫ» з дэталямі іх рэпрэсіўных вэрдыктаў палітычным апанентам былога Прэзідэнту, і да гэтага часу грамадзяніну Беларусі Лукашэнка. «ГАНЕБНЫЯ ГРАМАТЫ» выкладзены ў Інтэрнэце на сайце нашых партнёраў   DRANIKI   для ўсіх жадаючых з імі азнаёміцца.

        Покуль узнагароджана толькі адна катэгорыя слугаў рэжыму. Неўзабаве такімі ж граматамі будуць узнагароджаны і тыя прадстаўнікі вертыкалі і сілавых структураў, якія найбольш зацята змагаюцца з беларускім нацыянальным адраджэньнем, нішчучы Дзяржаўнасьць, Мову і Культуру Беларускага Народу, тыя хто безсаромна парушае правы чалавека і дэмакратычныя свабоды. Мы перакананыя, што гэтыя асобы, якія сьведама пайшлі на паслугу дыктатуры ў хуткім часе панясуць крымінальную адказнасьць. Мы будзем мець свой Нюрнберг! Няхай тыя з урадоўцаў, якія яшчэ ня моцна запэцканыя, тройчы падумаюць перад тым як кідацца выконваць любыя загады Лукашэнкі.

Кардынатары Праекту «ГАНЬБА»

Андрэй Дубянецкі
Раман Кардонскі
  projecthanba@yahoo.com  

(Паўночная Амерыка)

  html, asp & © - Драник А.    e-mail:  dranik_a@draniki.com    icq uin: 22453233

    [новости]  [драники]  [дискуссия]  [2ва буслы]  [спроси у...]  [ганьба]